Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 13:40

Мокры снег і да 4 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 21 лістапада

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і да 4 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 21 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, днём - ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі