Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 14:01

Мокры снег і да 3 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і да 3 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Першая палавіна лістапада ў Беларусі выдалася цёплай, тэмпературны фон прыкладна на 2 градусы перавысіў сярэднія шматгадовыя значэнні. У бліжэйшыя двое сутак у Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, ападкаў будзе няшмат. Але ўжо ў нядзелю надвор'е пачне мяняцца на зімовы лад і на наступным тыдні набудзе зімовы характар: чакаецца невялікі мароз, ападкі будуць выпадаць пераважна ў выглядзе снегу, утвараючы снежнае покрыва", - сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 17 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўночным захадзе краіны выявіцца ўплыў франтальнага раздзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў надвор'е, толькі днём па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У начны і ранішні час у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, у другой палавіне дня будзе 1-7 градусаў цяпла.

У суботу, 18 лістапада, умовы надвор'я абумовіць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, днём па паўднёвым усходзе краіны выявіцца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу ў асобных раёнах, а днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі: мокры снег, дождж. Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - ад нуля да плюс 5.

У нядзелю, 19 лістапада, Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі пераважна з мокрым снегам. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 5.

У панядзелак і аўторак, 20-21 лістапада, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, услед за якімі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 5. У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да нуля, удзень - ад мінус 2 да плюс 3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі