Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2017, 09:28

МНС зацвердзіла патрабаванні да правядзення стрэс-тэстаў АЭС

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі зацвердзіла нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі "Патрабаванні да правядзення стрэс-тэстаў (мэтавай пераацэнкі бяспекі) атамнай электрастанцыі". Гэта прадугледжана пастановай міністэрства нумар 12 ад 12 красавіка 2017 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гэтыя нормы і правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да правядзення стрэс-тэстаў (мэтавай пераацэнкі бяспекі) атамнай электрастанцыі на ўсіх этапах жыццёвага цыкла, а таксама вызначаюць звесткі, што прадастаўляюцца па рэзультатах правядзення стрэс-тэстаў.

Галіна дзейнасці патрабаванняў да правядзення стрэс-тэстаў (мэтавай пераацэнкі бяспекі) АЭС вызначаецца знешнімі зыходнымі падзеямі, з улікам падзей, што адбыліся на АЭС "Фукусіма-1", уключаючы іх камбінацыі з улікам тэхнічных патрабаванняў да правядзення стрэс-тэстаў для еўрапейскіх АЭС (Declaration of ENSREG, Annex 1 "EU "Stress-test" specifications") і патрабаванняў да нацыянальных справаздач па выніках стрэс-тэстаў (Post-Fukushima "stress tests" of European nuclear power plants - contents and format of National Reports).

Пры правядзенні мэтавай пераацэнкі бяспекі АЭС на любым этапе жыццёвага цыкла павінны быць разгледжаны знешнія зыходныя падзеі (землетрасенне, затапленне, экстрэмальныя ўмовы надвор'я, уключаючы іх камбінацыі), наступствы страты функцый бяспекі ад згаданых знешніх зыходных падзей на пляцоўцы размяшчэння АЭС (страта электразабеспячэння, уключаючы поўнае абясточванне АЭС; страта канечнага паглынальніка цяпла; камбінацыя страты электразабеспячэння і страты канечнага паглынальніка цяпла), пытанні кіравання цяжкай аварыяй (сродкі аховы ад страты функцыі ахаладжэння актыўнай зоны і сродкі кіравання пры страце функцыі ахаладжэння актыўнай зоны; сродкі абароны ад страты функцыі ахаладжэння басейна вытрымкі адпрацаванага ядзернага паліва і сродкі кіравання пры страце функцыі ахаладжэння басейна вытрымкі адпрацаванага ядзернага паліва; сродкі аховы ад страты цэласнасці засцверагальнай абалонкі і сродкі кіравання пры страце цэласнасці засцерагальнай абалонкі).

У справаздачы па рэзультатах правядзення стрэс-тэстаў (мэтавай пераацэнкі бяспекі) АЭС павінны быць прадстаўлены наступныя раздзелы: агульныя звесткі аб пляцоўцы размяшчэння АЭС і агульныя характарыстыкі энергаблокаў АЭС, землетрасенне, затапленне, экстрэмальныя ўмовы надвор'я, страта электразабеспячэння і страта канечнага паглынальніка цяпла, кіраванне цяжкімі аварыямі, агульныя высновы.

У агульных высновах павінны быць прадстаўлены рэалізаваныя меры, якія павышаюць надзейнасць АЭС, праблемныя пытанні бяспекі і магчымыя меры па павышэнні бяспекі АЭС у далейшым.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 мая 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі