Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2018, 15:49

МНС заклікае пазбягаць стыхійных месцаў купання на Вадохрышча

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС заклікае пазбягаць стыхійных месцаў купання ў час святкавання Вадохрышча, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Ігар Зарэмба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна пазбягаць стыхійныя месцы купання, рабіць гэта ў арганізаваных месцах, ацэньваць свой стан здароўя, выключаць купанне ў нецвярозым выглядзе. Таксама трэба паводзіць сябе арганізавана і выконваць рэкамендацыі, якія будуць дадзены на месцы, - адзначыў Ігар Зарэмба. - У рамках падрыхтоўкі да святкавання Вадохрышча ва ўсіх вызначаных мясцовымі ўладамі падраздзяленнях МНС ратавальнікі будуць прыцягвацца для забеспячэння бяспекі грамадзян нараўне з работнікамі аховы здароўя і МУС".

Ён таксама расказаў, што больш як 1,8 тыс. ратавальнікаў прайшлі абучэнне па праграме "ратавальнік-плывец", а МНС цесна ўзаемадзейнічае з АСВОД у пытаннях прафілактыкі і пры пошукава-выратавальных работах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі