Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2017, 15:28

МНС Беларусі запускае на YouTube серыю дзіцячых навучальных мультфільмаў па бяспечных паводзінах

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС Беларусі 22 лютага запускае на сваім YouTube-канале серыю мультфільмаў, паведамілі БЕЛТА ў выратавальным ведамстве.

Мультсерыял створаны МНС Беларусі для таго, каб навучыць дзяцей бяспечным паводзінам. Галоўныя героі - разумны Бабёр, неспакойная Птушачка і дапытлівы Заяц у цікавай форме раскажуць малышам правілы бяспекі дома і на вуліцы. У розныя небяспечныя сітуацыі будзе трапляць Воўк.

"Серыі будуць з'яўляцца на нашым YouTube-канале, наступная - ужо ў сакавіку, і раскажуць аб сітуацыях, у якія маленькім дзецям лепш не трапляць. Бацькі з дапамогай нашага мультсерыяла змогуць данесці да малышоў правілы бяспечных паводзін. Напрыклад, цяпер, у час адлігі, актуальна тэма - тонкі лёд. Першы эпізод, які з'явіўся ў інтэрнэце 22 лютага менавіта аб гэтым - у ім героі мультфільма тлумачаць, чаму выходзіць на лёд небяспечна", - расказаў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

У наступных серыях галоўныя героі мультфільма раскажуць малышам аб тым, чаму дзецям нельга карыстацца піратэхнікай або гуляць на будоўлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі