Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2016, 09:33

МНС абнародавала вынікі расследавання па публікацыі аб "радыеактыўным малаку"

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аднаго з заходніх агенцтваў, распаўсюджаная 25 красавіка 2016 года, аб тым, што быццам бы фермерская гаспадарка "Родны шлях" Хойніцкага раёна пастаўляе малако з перавышэннем колькасці радыенуклідаў, не адпавядае рэчаіснасці, гаворыцца на сайце Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Па выніках праведзенага расследавання адносна радыялагічнай якасці малака ў фермерскай гаспадарцы "Родны шлях" Хойніцкага раёна перавышэнне колькасці радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у малаку і кармах не выяўлена", - сказана ў паведамленні дэпартамента.

Пратаколы выпрабаванняў сведчаць, што ўдзельная актыўнасць цэзію-137 у малаку складае менш як 2,8 Бк/кг, стронцыю-90 - менш як 2,5 Бк/кг. "Названыя значэнні не перавышаюць дапушчальныя ўзроўні (па колькасці цэзію-137 - не больш як 100 Бк/кг, стронцыю-90 - не больш як 3,7 Бк/кг), устаноўленыя гігіенічным нарматывам ГН 10-117-99 "Рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні колькасці радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у прадуктах харчавання і пітной вадзе", - паведамляе Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі