Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2018, 11:41

Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 1 сакавіка

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мяцеліца, раніцай і днём па паўднёвым усходзе краіны - моцны снег, на дарогах магчымы снежныя заносы. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні 7-12 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 13-18 марозу, па поўначы пры праясненнях - 19-21. Днём будзе 8-14 градусаў ніжэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі