Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2018, 11:47

Мяцеліца і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 17 студзеня

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мяцеліца і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 17 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 7-12 м/с, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём па паўночным усходзе краіны з парывамі да 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і снегу.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў марозу, днём - ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі