Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мясцовым Саветам патрэбны актыўныя і неабыякавыя да развіцця малой радзімы людзі - сенатар

Грамадства 18.02.2018 | 11:27
Кацярына Дулава. Фота з архіва
Кацярына Дулава. Фота з архіва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовым Саветам дэпутатаў патрэбны актыўныя і неабыякавыя да развіцця малой радзімы людзі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кацярына Дулава.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў праходзяць у год, аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. "Важна, каб людзі, якія прыйдуць у мясцовую ўладу, былі неабыякавымі як да праблем канкрэтнага чалавека, так і да рэгіёна ў цэлым, да таго, які ўклад ён уносіць у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны", - адзначыла Кацярына Дулава.

"Заканамерна, што найбольш зацікаўленымі ў тым, каб палепшыць жыццё свайго рэгіёна, будуць яго ўраджэнцы", - дадала яна.

Менавіта на дэпутацкай пасадзе такія людзі атрымліваюць дадатковы шанц праявіць сябе. Тым важней іх землякам прадаставіць ім такую магчымасць, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваўшы за дастойнага кандыдата. Кацярына Дулава выказала надзею, што ў новым скліканні ў мясцовых Саветах будзе яшчэ больш неабыякавых, актыўных людзей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.