Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 13:01

Мясцовая ўлада павінна працаваць больш актыўна і адказна - Мясніковіч

20 ліпеня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады павінны працаваць больш актыўна і адказна, заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч правёў нараду ў ААТ "Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне", затым пераехаў у Ляхавічы для правядзення прыёму грамадзян. На прыём прыйшлі пяць чалавек.

На пытанне карэспандэнта, ці дапамагаюць прыёмы грамадзян хутчэй і эфектыўней вырашаць праблемы людзей, Міхаіл Мясніковіч адказаў: "З аднаго боку, каб прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні, трэба ведаць сітуацыю непасрэдна з першых вуснаў. Але ў той жа час я паглядзеў запіс да мяне на прыём і лічу, што практычна ўсе гэтыя пытанні можна вырашыць на мясцовым узроўні. Некаторыя кіраўнікі не прымаюць рашэнні, баяцца браць на сябе адказнасць. З-за гэтага людзі ходзяць па крузе альбо вымушаны звяртацца ў вышэйшыя органы. Усё ж такі кадры на месцах павінны працаваць больш актыўна, адказна. Для гэтага ёсць усе падставы".

Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што цяпер заканчваецца падрыхтоўка шэрага нарматыўна-прававых актаў, якія дадуць магчымасць спрасціць адміністрацыйныя працэдуры па вядзенні бізнесу. "Каб работнікі вытворчасці маглі працаваць дастаткова ўпэўнена, мець пэўнае права на памылку. Упарадкаваны будуць пытанні, звязаныя з кантрольна-нагляднай дзейнасцю. Цяпер пакет дакументаў мы разглядаем у Савеце Рэспублікі. Думаю, на наступным тыдні прадставім адпаведную прапанову - у дадатак да таго, што накіроўвалі ў мінулым годзе", - расказаў ён.

На думку старшыні Савета Рэспублікі, ва ўдасканаленні мае патрэбу і інвестыцыйнае заканадаўства. Для жадаючых укладваць свой капітал у будаўніцтва або мадэрнізацыю прадпрыемстваў неабходна ствараць больш камфортныя ўмовы, падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі