Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2017, 09:02

Мясцовая ўлада павінна быць бліжэй за ўсё да людзей - Рыжанкоў

13 кастрычніка, Высокае /Кар. БЕЛТА/. Мясцовая ўлада павінна быць бліжэй за ўсё да людзей. Аб гэтым заявіў 12 кастрычніка на сустрэчы з жыхарамі горада Высокае Камянецкага раёна першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мясцовая ўлада павінна быць бліжэй за ўсё да людзей. Кіраўніцтва раённай вертыкалі павінна пастаянна бываць у працоўных калектывах, выязджаць на месцы жыхарства людзей, глядзець, як і чым яны жывуць, бачыць праблемы, дапамагаць па працаўладкаванні, а не так, што чалавек абівае парогі, шукае сабе работу. Сёння гэта, бадай, галоўная задача мясцовых органаў улады - дапамагчы чалавеку, які хоча і можа працаваць", - сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Пры гэтым ён заўважыў, што кожны чалавек павінен не толькі разлічваць на дапамогу дзяржавы і садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, якія яго закранаюць, але і сам павінен быць часткай гэтага працэсу.

На сустрэчы жыхары Высокага ўзнімалі актуальныя для горада праблемы - добраўпарадкавання, якасці дарог, медыцынскага абслугоўвання, гандлю, развіцця сацыяльнай інфраструктуры. "Вельмі добра, што раённая вертыкаль гэтыя праблемы бачыць, абласная да гэтага прыслухалася. Прынята рашэнне аб правядзенні ў Высокім у наступным годзе абласных "Дажынак". Як правіла, такое маштабнае мерапрыемства з'яўляецца матыватарам для мясцовага насельніцтва і дасць магчымасць сканцэнтраваць грошы, якія выдзяляюцца па абласным і раённым бюджэце, каб выкарыстаць іх з лепшым эфектам", - падзяліўся меркаваннем Максім Рыжанкоў.

Размаўляючы з журналістамі, ён адзначыў, што мэтай яго рабочай паездкі ў рэгіён было знаёмства з жыццём глыбінкі. Паводле яго слоў, візіт атрымаўся рэзультатыўным. "Разумеем, што вельмі вялікі пласт пытанняў сёння хвалюе людзей, пачынаючы ад працаўладкавання, занятасці, цэн, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жылля, сацыяльны блок пытанняў - гэта і адукацыя для іх дзяцей, і культурнага адпачынку, добраўпарадкавання тых тэрыторый, дзе яны жывуць. Я вельмі рады, што наведванне Камянецкага раёна, фактычна ўсіх буйных аграгарадкоў, якія тут ёсць, дапамагло мне сфарміраваць свой больш глыбокі погляд на праблемы малых гарадоў, малых населеных пунктаў, убачыць, як людзі жывуць. Я ўжо нават для сябе бачу, у чым можна было б дапамагчы, штосьці падказаць, можа, профільным міністэрствам, ведамствам, рэгіянальным уладам, як тут зрабіць жыццё больш камфортным", - рэзюмаваў Максім Рыжанкоў. Ён паабяцаў вярнуцца ў Высокае праз год, на "Дажынкі", каб пераканацца ў тым, што ўсе агучаныя на сустрэчы планы і абяцанні кіраўніцтвам раёна і горада выкананы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі