Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2018, 09:35

Мясніковіч нацэльвае парламентарыяў на індывідуальны падыход да грамадзян у пытаннях працаўладкавання

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч нацэльвае парламентарыяў на індывідуальны падыход да грамадзян у пытаннях працаўладкавання. Аб гэтым ён сказаў 8 красавіка ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"У нас з'явілася дадатковая функцыя. Яна не столькі новая па сваёй сутнасці, колькі аказалася больш запатрабаванай апошнім часам. Размова ідзе аб дэкрэце нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва". Прэзідэнт запісаў у гэтым дэкрэце, што камісіі (раённыя, гарадскія, абласныя), як правіла, узначальваюцца старшынямі адпаведных саветаў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

"Самае галоўнае ў гэтых камісіях - індывідуальны падыход. Трэба ўбачыць чалавека. А магчыма гэта праз дэпутатаў, якія працуюць побач", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі, адказваючы на пытанне аб тым, на што ён арыентуе парламентарыяў у Год малой радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі