Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2018, 15:21

Міжнародны прафсаюзны форум аб стварэнні зялёных рабочых месц пройдзе ў Мінску

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум "Прафсаюзы і зялёныя рабочыя месцы" пройдзе ў красавіку ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Спіс краін-удзельніц яшчэ фарміруецца. Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарату Савета ФПБ Андрэя Усольцава, форум будзе сфакусіраваны на зялёнай ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая нацэлена на практычную рэалізацыю прынцыпаў дастойнай працы пры пераходзе да экалагічна чыстага ўстойлівага шляху развіцця.

Удзельнікі плануюць абмеркаваць вопыт і перспектывы стварэння зялёных рабочых месц у розных галінах эканомікі. У цэнтры ўвагі таксама будзе садзейнічанне эканамічнаму росту, поўнай занятасці і дастойнай працы для ўсіх. Спікеры абмяркуюць развіццё сістэмы сацыяльнай абароны работнікаў, паляпшэнне дабрабыту і якасці іх жыцця ў кантэксце пераходу да зялёнай эканомікі. Адбудзецца дыскусія на тэму ўдасканалення падыходаў да адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, накіраваных на стварэнне зялёных рабочых месц, і павышэння прафесійнай мабільнасці работнікаў.

Зялёная эканоміка накіравана на паляпшэнне якасці жыцця чалавека, захаванне і аднаўленне навакольнага асяроддзя і эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў. Важныя напрамкі гэтай канцэпцыі - арганізацыя і развіццё зялёных рабочых месц, павышэнне дабрабыту людзей і зніжэнне ўзроўню беспрацоўя шляхам выкарыстання рабочай сілы на прадпрыемствах з экалагічна эфектыўнай вытворчасцю. Прынцыпы зялёнай эканомікі адлюстраваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2030 года.

Сустрэча стане чарговым этапам ФПБ на шляху развіцця і рэалізацыі Ініцыятыў стагоддзя МАП і Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, прынятага ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі