Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2016, 18:12

Мітрапаліт Павел асвяціў ваду ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў Вадохрышчанскую куццю правёў Вялікую вячэрню, Боскую літургію і Вялікае асвячэнне вады ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Прадстаяцелю БПЦ саслужылі клірыкі сабора. Пропаведзь перад прычасцю прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Алексій (Шынкевіч).

Пасля завяршэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і вернікаў са словамі настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Вялікае водаасвячэнне праводзіцца два разы - у сам дзень Богаяўлення і напярэдадні, у навячэр'е Богаяўлення (Вадохрышчанская куцця). Некаторыя вернікі лічаць, што вада, асвечаная ў гэтыя дні, розная. Але на самай справе на куццю і ў дзень свята Вадохрышча пры яе асвячэнні ўжываецца адзін чын.

Вадохрышчанская вада - гэта святыня, дома яе беражліва захоўваюць у святым куце каля абразоў. Акрамя яе праваслаўныя часта выкарыстоўваюць ваду, асвячоную на малебнах (малое водаасвячэнне), якія служаць на працягу ўсяго года. Святую вадохрышчанскую ваду прынята ўжываць нашча разам з просвірай пасля ранішняга малітвеннага правіла з асаблівай глыбокай пашанай.

На Вадохрышча ў праваслаўных прынята акунацца ў палонку. Аднак існуючая традыцыя купання ў халодных палонках, як сцвярджаюць свяшчэннаслужыцелі, не мае непасрэднага дачынення да самога свята, не з'яўляецца абавязковай і не ачышчае ад грахоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі