Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2018, 13:06

Місія МАГАТЭ праходзіць у Беларусі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праходзіць місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па пытаннях рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Семінар па пытаннях самаацэнкі Беларуссю нацыянальнай сістэмы аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі адбыўся 11 чэрвеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны. У яго рабоце прыняў удзел намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Генадзь Ласута. Семінар даў старт місіі МАГАТЭ - яна праходзіць з 12 па 15 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра ўпраўлення і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Эксперты агенцтва прыбылі ў Беларусь для аказання кансультацыйнай падтрымкі па занясенні даных у інфармацыйную сістэму аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі (EPRIMS).

Місія была запытана ў сувязі з падрыхтоўкай Беларусі да правядзення EPREV-місіі МАГАТЭ па разглядзе аварыйнай гатоўнасці і рэагавання дзяржавы на ядзерныя і радыяцыйныя аварыйныя сітуацыі, якая адбудзецца ў кастрычніку. Па выніках мерапрыемства сусветная супольнасць дасць ацэнку Беларусі і будзе меркаваць, ці гатова краіна рэагаваць на такія надзвычайныя сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі