Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2018, 13:34

Мінжылкамгас прапануе ўстанаўліваць асобныя лічыльнікі вады на паліўку агарода

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе ўстанаўліваць асобныя прыборы ўліку, якія кантралююць расход вады на паліўку і ўтрыманне жывёлы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Мінжылкамгаса Наталля Літвінчук.

"Жыхарам прыватнага сектара прапануецца ўстанаўліваць дадатковыя прыборы ўліку вады для паліўкі агарода і ўтрымання жывёлы. З 1 ліпеня пачала дзейнічаць норма пастановы Савета Міністраў нумар 510, згодна з якой пры наяўнасці такіх прыбораў змяняецца механізм налічэння платы за водаадвядзенне (каналізацыю) - з сумарнага аб'ёму спажытай вады выключаецца аб'ём, зрасходаваны на паліўку агарода і ўтрыманне жывёлы", - расказала Наталля Літвінчук.

Плата за водаадвядзенне налічваецца суразмерна спажытым аб'ёмам вады (у Мінску тарыф на паслугу каналізацыі складае Br0,5398 за 1 куб. м). У той жа час пры паліўцы агарода дадатковай нагрузкі на каналізацыйныя сеткі няма. "Разлікі па паказаннях дадатковых лічыльнікаў даюць магчымасць сэканоміць. Для іх устаноўкі неабходна звярнуцца ў абслуговую арганізацыю водна-каналізацыйнай гаспадаркі для атрымання тэхумоў і ўзгаднення месца ўстаноўкі. Устанавіць індывідуальны прыбор уліку можа любая арганізацыя, якая аказвае гэты від паслуг і мае адпаведны сертыфікат. Затраты на куплю і ўстаноўку гэтых прыбораў нясе спажывец", - растлумачыла начальнік упраўлення эканомікі.

Для налічэння платы за водазабеспячэнне па-ранейшаму будзе ўлічвацца ўвесь аб'ём спажытай вады, згодна з паказаннямі ўсіх устаноўленых лічыльнікаў - халоднай, гарачай вады, для паліўкі агарода і ўтрымання жывёлы. Норма спажывання вады для аплаты па субсідзіруемым тарыфе складае 140 л у суткі на чалавека. Пры перавышэнні гэтай нормы плата налічваецца па эканамічна абгрунтаваным тарыфе. У Мінску субсідзіруемы тарыф на паслугу водазабеспячэння складае Br0,8053 за 1 куб. м, эканамічна абгрунтаваны - Br0,8114 за 1 куб. м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі