Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2018, 18:58

Мінжылкамгас прапануе стварыць інвестфонд для мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці вады

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе сфарміраваць інвестыцыйны фонд для фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні насельніцтва якаснай пітной вадой. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Мінжылкамгаса Марына Тоўсцік.

У Беларусі да 2025 года плануецца забяспечыць усіх спажыўцоў якаснай пітной вадой. Для гэтага, паводле ацэначных даных, неабходна пабудаваць станцыі для ачысткі вады ад прымесей жалеза ў 1,2 тыс. населеных пунктаў, пракласці каля 4,5 тыс. км водаправодных і каля 6 тыс. км каналізацыйных сетак. Трэба будзе таксама рэканструяваць больш за 30 ачышчальных збудаванняў. Як адзначыла Марына Тоўсцік, праблема забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой у вялікіх гарадах у большай ступені вырашана.

"Цяпер на ўзроўні абласцей, раёнаў з удзелам спецыялістаў міністэрства праводзіцца комплекснае абследаванне населеных пунктаў, у якіх трэба будзе вырашаць праблемы якасці вады. Пасля маніторынгу будзе складзены графік мерапрыемстваў, вызначаны кошт работ. Размова ідзе пра даволі вялікую колькасць аб'ектаў і неабходнасць маштабнага фінансавання, - расказала Марына Тоўсцік. - Міністэрства прапануе сфарміраваць інвестыцыйны фонд, які будзе папаўняцца за кошт бюджэтных субсідый, пазык міжнародных фінансавых арганізацый і амартызацыйных адлічэнняў прадпрыемстваў ЖКГ. Прадугледжваецца, што з гэтага фонду будуць фінансавацца рэгіянальныя праекты па ўзгадненні з аблвыканкамамі".

Пры вызначэнні мерапрыемстваў прыярытэтным будзе найбольш аптымальнае выкарыстанне тэхнічных метадаў. Напрыклад, калі ў пасёлку існуе праблема павышанай колькасці жалеза ў саставе вады, то замест будаўніцтва асобнай станцыі для ачысткі вады ад прымесей жалеза можа быць больш мэтазгодным падключэнне спажыўцоў да сетак бліжэйшага горада.

Мерапрыемствы па развіцці сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення рэалізуюцца ў тым ліку з удзелам пазыковых сродкаў. Па сумесным з Сусветным банкам праекце рэканструявана амаль 70 аб'ектаў. Завяршаюцца работы па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у Беразіне, Свіслачы, сістэмы каналізацыі Лагойска.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця сумесна з Паўночным інвестыцыйным банкам прафінансаваў рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Віцебску, Брэсце, Гродне, а таксама будаўніцтва біягазавых комплексаў на ачышчальных збудаваннях у Слоніме і Баранавічах. Прапрацоўваецца магчымасць будаўніцтва 80 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ў Віцебскай вобласці.

На балансе арганізацый ЖКГ Беларусі знаходзяцца 10 197 артэзіянскіх свідравін, 1 300 ачышчальных збудаванняў, 598 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, 38,2 тыс. км водаправодных сетак, 18,5 тыс. км каналізацыйных сетак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі