Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2017, 14:38

Мінжылкамгас ініцыіруе змяненне заканадаўства аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе ўнесці змяненні ва ўказ "Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый", паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка", паведамляе БЕЛТА.

"Прапануем дапамогу дзяржавы ў аплаце жыллёва-камунальных паслуг зрабіць адраснай. Цяпер асноўны крытэрый для налічэння безнаяўнай жыллёвай субсідыі - доля расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў даходзе дамашняй гаспадаркі. Гэта 15 працэнтаў для жыхароў сельскай мясцовасці і 20 працэнтаў для гараджан. Гэты працэнт фіксаваны. А ў новым праекце доля абавязковага плацяжу мяняецца і залежыць ад сярэднедушавога даходу сям'і", - адзначыў Алег Паскробка.

Паводле яго слоў, працэнт будзе "плаваючым": чым меншы даход сям'і, тым ніжэйшая для яе доля расходаў на ЖКП, а субсідыя не будзе залежаць ад колькасці членаў сям'і. "Гэта будзе справядліва ў адносінах да тых, хто на самай справе мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы дзяржавы", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што новыя падыходы да прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый будуць удасканальвацца.

З кастрычніка па снежань 2016 года субсідыямі скарысталіся 2 тыс. 385 домагаспадарак краіны. Іх сума склала Br35 тыс. Са студзеня па сакавік гэтага года амаль Br264 тыс. атрымалі больш за 10 тыс. домагаспадарак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі