Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2017, 12:58

Мінтранс будзе садзейнічаць прыходу ў Беларусь лоў-костаў

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый будзе садзейнічаць прыходу ў Беларусь лоў-костаў, заявіў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У нас на сённяшні дзень няма ніякіх падстаў, каб не ляталі ў рэспубліку лоў-косты. Гэта праблема хутчэй саміх лоў-костаў - калі яны прымаюць рашэнне па адпаведных тарыфах лятаць у той ці іншы пункт, зыходзяць з эканамічнай эфектыўнасці таго ці іншага рашэння", - адзначыў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, каб рашэнне было эфектыўным, неабходны адпаведны пасажырапаток. "На сённяшні дзень, наколькі я разумею, па прынцыпах лоў-костаў працуе наш маршрут Мінск-Жукоўскі. Калі ў таго ці іншага перавозчыка будзе жаданне тут адкрыць маршрут на прынцыпах лоў-кост-кампаній, не бачу ніякіх перашкод. У нас для гэтага няма юрыдычных перашкод. Мы, наадварот, будзем гэтаму садзейнічаць", - запэўніў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі