Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2018, 13:58

Мінсувязі Беларусі і Мінкамсувязі Расіі ў I квартале плануюць абмеркаваць пытанне адмены роўмінгу

3 студзеня Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расіі ў I квартале плануюць абмеркаваць пытанне адмены роўмінгу, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у інтэрв'ю часопісу "Экономические стратегии", паведамляе БЕЛТА.

"Магчымасць адмены роўмінгу абмяркоўвалася на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, праведзеным у Гомелі 8 снежня, удзел у якім прынялі таксама кіраўнікі двух галіновых ведамстваў. У ходзе пасяджэння была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў I квартале 2018 года сумеснай нарады двух міністэрстваў, арыентаванай на дэталёвую прапрацоўку пытанняў, звязаных з адменай роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй", - адзначыў міністр. Ён дадаў, што ў першую чаргу неабходна на ўзроўні профільных міністэрстваў вызначыць стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.

Сяргей Папкоў удакладніў, што адным з механізмаў рэалізацыі адмены роўмінгу можа з'яўляцца фарміраванне агульнай дарожнай карты, у рамках якой аператары электрасувязі Беларусі і Расіі будуць сумесна ажыццяўляць практычную рэалізацыю мерапрыемстваў. "Са свайго боку Міністэрствам сувязі праведзены маніторынг паказчыкаў па паслугах роўмінгу, якія прадастаўляюцца беларускімі аператарамі электрасувязі, у бліжэйшых планах - вызначэнне спіса тэхнічных і адміністрацыйных мерапрыемстваў, якія неабходна рэалізаваць аператарам у выпадку прыняцця рашэння аб адмене роўмінгу", - расказаў ён.

Міністр падкрэсліў, што пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй патрабуе грунтоўнай прапрацоўкі з удзелам усіх бакоў, уключаючы рэгулюючыя органы і аператараў сотавай рухомай электрасувязі. "Таксама вырашэнне гэтага пытання неабходна разглядаць з улікам задач, пастаўленых Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, які прадугледжвае, што да 1 студзеня 2020 года ў дзяржавах ЕАЭС павінен быць зацверджаны адзіны падыход да ўстанаўлення дзяржавамі-членамі цэнаўтварэння на паслугі па пропуску трафіку", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі