Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2016, 18:11

Мінсувязі аб блакіроўцы Tor: абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракаменціравала блакіроўку Tor. Абмяжоўваецца не ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсувязі.

У Мінсувязі нагадалі, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Беларусі пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена. У той жа час ёсць інструменты (проксі-серверы, ананімныя сеткі тыпу Tor і іншыя), што даюць магчымасць карыстальнікам атрымліваць доступ да заблакіраваных інтэрнэт-рэсурсаў. У адпаведнасці з палажэннем аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, такія інструменты таксама падлягаюць блакіроўцы, паведамілі спецыялісты.

"У гэтым выпадку не маецца на мэце забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай з'яўляецца абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі", - падкрэслілі ў Мінсувязі.

"Такія падыходы прымяняюцца ў многіх краінах свету. Беларусь не з'яўляецца першай дзяржавай, якая прымяняе гэту практыку для абмежавання доступу да сайтаў з інфармацыяй, змест якіх накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці, незаконны абарот зброі, наркатычных сродкаў, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, садзейнічанне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі, прапаганду насілля і жорсткасці", - дадалі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі