Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2017, 13:59

Мінспорт разлічвае на павелічэнне тэрміну бязвізавага рэжыму да Еўрагульняў

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае магчымасць павелічэння тэрміну бязвізавага рэжыму да 10 сутак, заявіў 25 верасня ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

"Работа ідзе. Нас не задавольвае 5 сутак. Асабліва гэта датычыцца медыцынскага, спартыўнага турызму. Гэтага часу мала. Але гэта быў пілотны праект, ён звязаны з бяспекай, таму што ў турызме гэта вельмі важна. Цяпер, калі сістэма бяспекі адпрацавана, вядзём размову аб павелічэнні колькасці дзён да 10. Спадзяюся, да Еўрапейскіх гульняў гэта атрымаецца", - сказаў Міхаіл Партной.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што пакуль рашэння па павелічэнні тэрміну бязвізавага рэжыму не прынята, Беларусь удасканальвае дзеючы механізм. "Напрыклад, мы зрабілі эксперыментальны ўказ па Аўгустоўскім канале, цяпер нашы прапановы - акрамя Аўгустоўскага канала зрабіць бязвізавай зонай чыгуначны вакзал і аэрапорт у Гродне, частку Белавежскай пушчы. Брэст хоча рушыць наперад у гэтым напрамку", - растлумачыў ён. Міхаіл Партной канстатаваў, што прыняцце такіх рашэнняў дае эканамічны эфект.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі