Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 13:49

"Мінсктранс" скарэкціраваў расклад міжнародных рэйсаў на навагоднія святы

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДП "Мінсктранс" скарэкціраваў расклад міжнародных рэйсаў на 29 снежня - 2 студзеня, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Па маршруце Мінск-Беласток будуць выконвацца рэйсы з часам адпраўлення ад мінскага аўтавакзала "Цэнтральны" 29 снежня ў 23.30, адпраўленнем з Беластока 30 снежня ад аўтавакзала ў 15.00. 31 снежня адмяняецца рэйс з Беластока адпраўленнем у 15.00.

Па маршруце Мінск-Варшава будуць выконвацца рэйсы часам адпраўлення ад аўтавакзала "Цэнтральны" 30 снежня ў 19.30 і 22.00, з Варшавы 1 студзеня ад аўтавакзала "Заходні" ў 16.30 і 21.00. 31 снежня адмяняецца выкананне пералічаных вышэй рэйсаў з Мінска і Варшавы і захоўваюцца рэйсы з Мінска ў 6.10. Будзе выконвацца рэйс з Варшавы 2 студзеня ад аўтавакзала "Заходні" ў 12.00, адмяняюцца рэйсы з Мінска і Варшавы 1 студзеня.

Па маршруце Мінск-Вільнюс адмяняецца выкананне рэгулярных рэйсаў адпраўленнем: з Мінска 1 студзеня ад АВ "Цэнтральны" ў 1.35 і 8.30, з Вільнюса ў 8.00 і 14.00 1 студзеня.

Па маршруце Мінск-Каўнас адмяняюцца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем: з Мінска 1 студзеня ў 7.30 і 31 снежня ў 23.30, з Каўнаса - 1 студзеня ў 16.00; 31 снежня ў 18.40. Будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска 30 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 23.30, з Каўнаса 1 студзеня ў 18.40.

Па маршруце Мінск-Калінінград будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска 31 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 7.00, з Калінінграда ў 11.15 2 студзеня. Адначасова адмяняюцца рэгулярныя рэйсы па гэтым маршруце з Мінска і Калінінграда 1 студзеня.

Па маршруце Мінск-Кіеў адмяняецца выкананне рэгулярных рэйсаў толькі 31 снежня адпраўленнем з Мінска ў 19.00 і ў 22.30, з Кіева - у 19.00 і ў 21.30. Будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем: з Мінска 30 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 19.00 і ў 22.30, з Кіева 1 студзеня адпаведна ў 19.00 і ў 21.30.

Па маршруце Мінск-Масква будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем: з Мінска 30 снежня ў 22.00 і 23.30, а з Масквы 1 студзеня адпаведна ў 21.00 і 23.30. Адмяняецца выкананне рэгулярных рэйсаў адпраўленнем з Мінска ў 22.00 і з Масквы ад АВ "Паўднёвыя Вароты" ў 21.00 (далей ад АС "Цёплы Стан" у 22.30) - толькі 31 снежня, а таксама адпраўленнем з Мінска ў 23.30 і з Масквы ад АС "Тушынская" ў 23.30 толькі 31 снежня. Па маршруце Мінск-Масква праз Барысаў адмяняюцца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска ад АВ "Цэнтральны" ў 18.40 толькі 30 снежня, з Масквы ад АС "Цэнтральная" ў 18.40 толькі 31 снежня.

Па маршруце Мінск-Рыга праз Вільнюс адмяняецца выкананне рэгулярных рэйсаў адпраўленнем з Мінска і Рыгі толькі 31 снежня ў 22.00. Будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска 30 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 22.00, з Рыгі 1 студзеня ў 22.00.

Па маршруце Мінск-Санкт-Пецярбург адмяняюцца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска толькі 31 снежня ў 19.00, з Санкт-Пецярбурга толькі 31 снежня ў 18.00. Будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска 30 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 19.00, з Санкт-Пецярбурга 1 студзеня ў 18.00.

Па маршруце Мінск-Рыга-Талін адмяняецца выкананне рэгулярных рэйсаў адпраўленнем з Таліна ў 16.30 і з Рыгі ў 21.20 толькі 31 снежня. Будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем з Мінска 29 снежня ад АВ "Цэнтральны" ў 21.50, з Таліна 1 студзеня ў 16.30, з Рыгі 1 студзеня ў 21.20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі