Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2016, 15:28

"Мінсктранс" апублікаваў дэнамінаваныя тарыфы на міжгароднія перавозкі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" апублікавала тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах у сувязі з маючай адбыцца дэнамінацыяй, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Так, тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыраў пры ажыццяўленні перавозак у рэгулярных зносінах складуць на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу - Br0,0590, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - Br0,0610; на скорасных маршрутах - адпаведна Br0,0768 і Br0,0794; на дадатковых рэйсах - Br0,0796 и Br0,0824; на экспрэсных маршрутах - Br0,0886 і Br0,0916 адпаведна.

Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі багажу і (або) ручной паклажы ў рэгулярных перавозках на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр правозу складуць за кожнае маламернае месца багажу - Br0,0050; за кожнае сярэднямернае месца багажу - Br0,0100; за кожнае буйнагабарытнае месца багажу - Br0,0200.

Кошт перавозкі пасажыра, багажу і (або) ручной паклажы разлічваецца шляхам памнажэння прымяняемых тарыфаў на працягласць паездкі (правозу) і акругляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі