Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2016, 16:06

Мінскім кантралёрам у красавіку выдадуць відэарэгістратары

22 сакавіка, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" у красавіку закупіць першую партыю сродкаў аўдыя- і відэафіксацыі для кантралёраў грамадскага транспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

"Цяпер ідзе працэс закупкі ўстройстваў. Тэрмін пастаўкі - 10 красавіка. У гэтым жа месяцы плануецца і апрабаваць відэарэгістратары", - сказаў Лявонцій Папянок.

ДП "Мінсктранс" набудзе ў расійскага вытворцы 28 камплектаў запісваючых устройстваў. Відэарэгістратары ўстановяць на форменнай камізэльцы кантралёраў. Запіс на камеры будзе захоўвацца да 30 сутак. Гэта дапаможа вырашыць шмат спрэчных пытанняў, якія нязменна ўзнікаюць паміж пасажырамі і кантралёрамі.

Работа правяраючых аплату праезду ў наземным транспарце сталіцы кантралюецца. З дапамогай тэрмінала, да якога пасажыры прыкладваюць праязныя пры праверцы аплаты, фіксуецца час прыходу кантралёра на работу. Таксама з дапамогай устройства можна прасачыць шлях супрацоўніка: у які аўтобус, тралейбус, трамвай і калі ён заходзіў, колькі часу там правёў. Як і вадзіцелі, кантралёры перад пачаткам змены абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

У штаце "Мінсктранса" працуюць амаль 180 кантралёраў, пры неабходнасці дадаткова прыцягваюцца іншыя супрацоўнікі прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі