Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2016, 15:28

Мінскія ўнівермагі знізяць цэны напярэдадні 8 Сакавіка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія ўнівермагі правядуць дні скідак напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Гандлёвы дом "На Нямізе" прадаставіць скідку 20 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары і 5 працэнтаў - на харчовыя 2 і 6 сакавіка. "Шчодры Дзень" са скідкай 20 працэнтаў пройдзе ў ГУМе 3 сакавіка. Універмаг "Беларусь" 5 сакавіка парадуе пакупнікоў скідкай 20 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары. У "Кірмашы" 5-працэнтная скідка будзе дзейнічаць 2 сакавіка.

Эканамічныя пакупкі, у тым ліку з атрыманнем падарунка, можна зрабіць у фірменных магазінах і секцыях. Так, па 4 сакавіка ў ГЦ "Карона" са скідкай 10 працэнтаў прапануюць набыць прадукцыю Аршанскага льнокамбіната. Тыя, хто 5 сакавіка ў фірменным магазіне цэнтра "Сталіца" набудзе тавары льнокамбіната на суму ад Br200 тыс., атрымаюць у падарунак ручнік.

Па 15 сакавіка ў гандлёвых арганізацыях сталіцы на 15 працэнтаў зніжаны цэны на калекцыю "Восень-зіма" прадпрыемства "Рамгіль-Тэкс". Да канца сакавіка ў магазіне "Свет касметыкі" пры куплі прадукцыі ЗАТ "Вітэкс" на суму звыш Br250 тыс. у падарунак можна атрымаць дысконтную картку. Таксама да 31 сакавіка ў фірменных магазінах "Марко" на 40 працэнтаў зніжаны цэны на зімовы абутак, на 20 працэнтаў - на дэмісезонны, а таксама на ўсе скургалантарэйныя вырабы вытворчасці "Вітма".

Дні скідак будуць праходзіць у мінскіх універмагах на працягу ўсяго сакавіка. Так, гандлёвы дом "На Нямізе" прадаставіць пакупнікам 20-працэнтную скідку на ўсе нехарчовыя тавары таксама 12, 19 і 23 сакавіка, універмаг "Беларусь" - 15 і 25 сакавіка, ГУМ - 17 і 31 сакавіка. Набыць тавар танней на 17 працэнтаў мінчане і госці сталіцы змогуць 12 сакавіка ў ЦУМе. Скідку 15 працэнтаў падорыць пакупнікам "Кірмаш" 9, 16, 23 і 30 сакавіка, магазін "1000 дробязей" - 3, 10 і 24 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі