Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2016, 19:04

Мінскія ўнівермагі ў красавіку прапануюць пакупнікам скідкі да 20 працэнтаў

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія ўнівермагі ў красавіку прапануюць пакупнікам скідкі да 20 працэнтаў на нехарчовыя тавары, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, у ААТ "ЦУМ Мінск" 9 і 23 красавіка скідка складзе 17 працэнтаў. ГКУП "Універмаг Беларусь" 12 і 26 красавіка прапануе скідку 20 працэнтаў. ААТ "ГУМ" 14 красавіка будзе рэалізоўваць тавары са скідкай 20 працэнтаў, 28 красавіка - 17 працэнтаў. УП "Кірмаш" 6 і 20 красавіка зробіць скідку 15 працэнтаў. Такую ж скідку прапануюць ТАА "Старт-Х" (5, 15 і 26 красавіка) і ЗАТ "1000 дробязей" (7, 21 і 28 красавіка). У ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" 13 і 24 красавіка скідка будзе 20 працэнтаў. Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 9 і 23 красавіка таксама прапануюць скідкі - ад 5 працэнтаў да 50 працэнтаў.

Настасся Прымака таксама праінфармавала, што 2 красавіка рыбгасы Беларусі арганізуюць рыбны кірмаш, які пройдзе з 10.00 да 17.00 па адрасе: вул. Русіянава, 1 (Першамайскі раён). Пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент рыбнай прадукцыі па цэнах вытворцаў: жывая сажалкавая рыба, каштоўныя віды рыб, вэнджана-вяленая рыбная прадукцыя (фарэль - да Br100 тыс. за 1 кг), карп (ад Br40 тыс. да Br50 тыс.), карась (ад Br25 тыс. да Br30 тыс.), шчупак (ад Br65 тыс. да Br70 тыс.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі