Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2017, 09:05

Мінскі метрапалітэн перайшоў на летні рэжым работы

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі метрапалітэн сёння перайшоў на летні рэжым работы, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрвал руху паяздоў павялічыўся. Гэта звязана са зніжэннем пасажырапатоку. Па ўсiх днях тыдня работа будзе арганізавана з 5.30 да 0.40. Закрыццё станцый для ўваходу пасажыраў - 0.40. Заканчэнне руху паяздоў - у 1.10. Апошнія адпраўленні саставаў з канцавых станцый "Малінаўка", "Уручча", "Магілёўская", "Каменная Горка" прадугледжаны ў 0.42.

Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях "Кастрычніцкая" - "Купалаўская" перад завяршэннем работы метрапалітэна рэкамендуецца прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім поезде.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі