Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2018, 19:12

Мінск увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў свету

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сталіца ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў свету згодна з рэйтынгам амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін The Street.

Усяго ў спіс, складзены The Street, увайшло 30 гарадоў, пры гэтым Мінск размясціўся на трэцім месцы. "Сталіца і буйнейшы горад Беларусі часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у свеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца аб шматлікіх парках горада і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах бліскучую чысціню", - гаворыцца ў апісанні горада.

Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сінгапур і Токіа. Следам за беларускай сталіцай, на чацвёртым месцы, размясціўся яшчэ адзін японскі горад - Кіёта. У дзясятку таксама ўвайшлі Казань, Медына, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм. Сталіца Расіі Масква заняла 14-е месца. Замыкае трыццатку амерыканскі Бостан.

Складальнікі рэйтынгу асноўваліся на водзывах карыстальнікаў анлайн-сэрвісу браніравання жылля Booking.com.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі