Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2017, 09:53

Мінсельгасхарч Беларусі аб абмежаваннях Рассельгаснагляду: пастаянна нейкія незразумелыя прэтэнзіі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі імкнецца да хутчэйшага зняцця абмежаванняў на пастаўку ў Расію прадукцыі беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў, аднак расійскі бок прад'яўляе ўсё новыя прэтэнзіі. Аб гэтым у інтэрв'ю праграме "Контуры" ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, паведамляе БЕЛТА.

"Вельмі складана весці перагаворы, пастаянна нейкія незразумелыя прэтэнзіі, якія мы расследуем, потым даём справаздачы, але рашэнняў па справаздачах не прымаецца, проста цягнецца час", - адзначыў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, "ідзе лабіраванне расійскім бокам інтарэсаў некаторых сіл, што ўплывае на сітуацыю".

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі шэрага беларускіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, 9 чэрвеня расійскае ведамства ўвяло рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю для дзевяці беларускіх прадпрыемстваў: агракамбінатаў "Дзяржынскі" і "Скідзельскі", Гомельскага мясакамбіната, Лунінецкага малочнага завода, ААТ "Малочны свет", ЗАТ "Партнёр і К", ТАА "Праймілк", Слуцкага сыраробнага камбіната (Клецкі і Любанскі філіялы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі