Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2018, 11:19

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрыроды.

У Беларусі расце мноства першацветаў, у тым ліку падснежнікі, пралескі, ландыш майскі. Да першацветаў належаць і расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу: сон-трава лугавая, кураслеп лясны, першацвет высокі, пярэсна еўрапейская, мядзведжая цыбуля (чарамша) і іншыя. Як растлумачылі ў Мінпрыроды, масавы збор першацветаў уплывае на колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі.

Збор і перасадка дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, у Беларусі забаронены. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражаюць штрафы.

Для выяўлення незаконнага збору і гандлю дзікарослымі раслінамі, уключанымі ў Чырвоную кнігу, у красавіку Мінпрыроды і яго тэрытарыяльнымі органамі запланаваны шэраг рэйдавых мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі