Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2017, 17:38

Мінпрыроды распрацоўвае механізмы мэтавай падтрымкі экалагічных ініцыятыў вытворцаў

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінпрыроды распрацоўвае механізмы мэтавай падрыхтоўкі вытворцаў для рэалізацыі імі экалагічных рашэнняў. Аб гэтым паведаміла сёння першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна на падагульняючай канферэнцыі праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каб развіваць ідэі зялёнай эканомікі і ўкараняць іх у розныя сферы, рэалізоўваць новыя ініцыятывы, неабходна прадумаць механізмы фінансавання. "За апошнія некалькі гадоў у нашай краіне істотна перагледжаны падыходы да бюджэтавання і ў цэлым фарміравання дзяржпраграм. Цяпер мы прадумваем магчымыя спосабы мэтавай падтрымкі нашых вытворцаў. Безумоўна, будзем прытрымлівацца агульных тэндэнцый ключавых міністэрстваў - фінансаў і эканомікі. Але разам з тым рэзервы бачым, - адзначыла Ія Малкіна. - Ужо цяпер мы падышлі да фарміравання праектаў праграм на 2020-2025 гады з улікам Мэт устойлівага развіцця, прыхільнасць да якіх пацвердзіла Беларусь, а таксама міжнародных паказчыкаў".

Яшчэ адным напрамкам пошуку рэсурсаў у падтрымку экалагічных рашэнняў Ія Малкіна назвала аптымізацыю выкарыстання сродкаў, што паступаюць ад спагнання экалагічнага падатку. А правядзенне конкурсаў ініцыятыў, як гэта было пры рэалізацыі праекта, можна ўзяць за аснову для стымулявання грамадскасці, прыцягнення яе да работы па прынцыпах зялёнай эканомікі.

Першы намеснік міністра падкрэсліла важны вынік удзелу Беларусі ў праекце - зялёная эканоміка стала больш зразумелым і рэальна дзеючым механізмам для краіны. "Стала зразумела, што і як трэба рабіць, для чаго. Рэспубліка даўно ўжо заявіла аб сваёй прыхільнасці да зялёнай эканомікі, але на першым этапе нашай мэтавай аўдыторыяй было нават не насельніцтва, а кіраўніцкі апарат, за якім замацавана права прымаць дзяржаўныя рашэнні. Менавіта іх мы хацелі пераканаць і заразіць ідэяй зялёнай эканомікі. У выніку мы прынялі нацыянальны план дзеянняў па зялёнай эканоміцы. І зразумелі, што гэта не мяжа. Мы актыўна працуем над імплементацыяй Мэт устойлівага развіцця ў нацыянальныя праграмы", - адзначыла Ія Малкіна. Пры гэтым яна падкрэсліла, што дзяржава не можа ўкараняць прынцыпы зялёнай эканомікі толькі для сябе - неабходны зацікаўлены дыялог з грамадскасцю, прамысловасцю для выпрацоўкі эканамічных і прававых стымулаў, вызначэння норм узаемадзеяння.

Сёння ў Мінску падведзены вынікі рэалізацыі праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі", што фінансуецца ЕС (у аб'ёме 5 млн еўра) і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. З 2015 па 2017 год рэалізавана 23 пілотныя праекты і ініцыятывы ва ўсіх рэгіёнах краіны. Закрануты самыя розныя сектары эканомікі: у галіне абыходжання з воднымі рэсурсамі, фітавытворчасці, экатурызму, падтрымання біяразнастайнасці, арганічнага земляробства. Створана 50 новых зялёных рабочых месц, 270 чалавек атрымалі магчымасці для дадатковай занятасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі