Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2018, 11:35

Мінпрыроды папярэджвае аб адказнасці за збіранне рэдкіх першацветаў

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збірання першацветаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Адна з важнейшых экалагічных задач - захаванне відавой разнастайнасці раслін. У выніку непрадуманай дзейнасці чалавека могуць знікнуць многія віды. Кожны з іх унікальны, і яго страта незваротная.

Першацветы з'яўляюцца неад'емным кампанентам прыродных біяцэнозаў. Штогадовае масавае збіранне ў сакавіку-красавіку можа стаць прычынай іх знікнення ў прыродзе. У Беларусі растуць першацветы, сярод якіх ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: сон-трава лугавая, сон-трава раскрытая, раўнаплоднік пылюшнікавы, фіялка багнавая і інш. Іх збіранне забаронена і караецца штрафнымі санкцыямі.

Парушэнне патрабаванняў па ахове дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, або іх нямэтавае выкарыстанне прыводзяць да накладання штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (базавая велічыня - Br24,5), на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 20 да 150 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад 25 да 500 базавых велічынь. Знішчэнне гэтых раслін або ўчыненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да гібелі і (або) скарачэння іх колькасці, парушэння асяроддзя жыццядзейнасці, прыводзяць да накладання штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 25 да 200 базавых велічынь, на юрыдычную асобу - ад 35 да 1 тыс. базавых велічынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі