Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 09:00

Мінпрацы ўнесла ва ўрад праект паправак у дэкрэт нумар 3

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праект прапаноў па ўнясенні змяненняў у дэкрэт нумар 3. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У нас ёсць пакет прапаноў, мы цяпер яго адпрацавалі і ўнеслі ва ўрад. Усе прапановы - выключна тая практыка, якую мы напрацавалі і з якой сутыкнуліся ў ходзе рэалізацыі дэкрэта нумар 3", - праінфармавала міністр.

Паводле слоў Ірыны Касцевіч, у праект паправак Мінпрацы ўвайшлі ўсе прапановы і праблемы грамадзян, з якімі яны прыходзілі ў рэгіянальныя камісіі.

Яна таксама адзначыла, што над удакладненнем спісаў плацельшчыкаў збору цяпер актыўна працуе Міністэрства па падатках і зборах сумесна з органамі выканаўчай улады. Мінпрацы таксама мае сваю інфармацыйную крыніцу - гэта даныя фонду сацабароны насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі