Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 14:29

Мінпрацы распрацоўвае змяненні ў заканадаўства, якія датычацца клопату дзяцей аб пажылых бацьках

21 ліпеня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапрацоўвае змяненні ў заканадаўства, якія датычацца клопату дзяцей аб пажылых бацьках. Аб гэтым сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з аб'ектаў наведвання стаў дом самастойнага сумеснага пражывання пажылых грамадзян у вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. У некаторых з тых, хто тут пражывае, ёсць дзеці.

Міністр падкрэсліла, што згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям'і дзеці павінны клапаціцца аб пажылых бацьках. "Мы цяпер напрацоўваем партфель прапаноў аб тым, як укараніць гэты механізм у заканадаўства, зрабіць так, каб ён сапраўды працаваў, каб кожны чалавек разумеў, што ён абавязаны выконваць законы і ў плане клопату аб пажылых бацьках", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, старэнне насельніцтва - праблема не асобна ўзятай краіны, а ўсяго свету. Сёння кожны чацвёрты жыхар краіны - чалавек сталага ўзросту. І задача дзяржавы - зрабіць так, каб чалавек і ў гэтым узросце не страчваў свой патэнцыял, прадаўжаў паўнацэннае жыццё, якое залежыць не толькі ад памеру пенсіі, але і ад асяроддзя, дзяцей, якасці аказваемых паслуг.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі