Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2017, 19:16

Мінпрацы і сацабароны прымае заяўкі на фінал конкурсу "Сям'я года" да 5 верасня

14 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" адбудзецца 27 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні конкурсу на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Жарко. Зацверджаны план мерапрыемстваў.

Паводле слоў Марыны Арцёменка, рэгіянальныя конкурсы прайшлі па ўсёй краіне. У фінале прымуць удзел сем сем'яў ад кожнага рэгіёна. Заяўкі павінны паступіць у міністэрства да 5 верасня.

Конкурс нацэлены на павышэнне прэстыжу інстытута сям'і, умацаванне сямейных каштоўнасцей. Першы рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" адбыўся ў 2012 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі