Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 10:46

Мінпрацы да канца года выпрацуе падыходы па абавязковым сацыяльным водпуску для бацькаў

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да канца бягучага года выпрацуе падыходы па ўкараненні абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Сёння па працоўным кодэксе бацька мае права на сацыяльны водпуск па доглядзе дзіцяці, але наймальнік вырашае даць яго ці не. "Мы гаворым, што гэты водпуск, хутчэй за ўсё, павінен быць абавязковым. Пытанне ў тым, ці будзе ён аплатным за кошт наймальніка або сацыяльнага страхавання. Гэтыя падыходы мы павінны напрацаваць за бягучы год і прыняць рашэнне", - сказала міністр.

Паводле яе слоў, прадастаўленне сацыяльнага водпуску для бацькаў - правільны напрамак. Перш за ўсё вельмі важна, каб з першых дзён жыцця дзіцяці бацька быў побач. У рэспубліцы зацверджана дзяржаўная праграма па здароўі насельніцтва і дэмаграфічнай бяспецы, у ёй ёсць падпраграма "Сям'я і дзяцінства", у якой якраз і закладзены пункт для прапрацоўкі падыходаў па ўкараненні абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькі, дадала Ірына Касцевіч.

Цяпер амаль 25 краін свету працуюць з такімі водпускамі. У Швецыі і Фінляндыі амаль 70 працэнтаў бацькаў скарысталіся такой магчымасцю. "На мой погляд, гэта толькі ўмацуе сям'ю", - заўважыла кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі