Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2017, 12:03

Мінпрацы будзе паляпшаць сістэму матэрыяльнага стымулявання работнікаў у Беларусі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны будзе паляпшаць сістэму матэрыяльнага стымулявання работнікаў у Беларусі. Такую задачу паставіў сёння перад ведамствам намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, прадстаўляючы калектыву новага кіраўніка Ірыну Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спектр ускладзеных на Мінпрацы і сацабароны задач шырокі. "Неабходны ініцыятывы па ўдасканаленні функцыянавання рынку працы, сістэмы матэрыяльнага стымулявання работнікаў, разняволення дзелавой актыўнасці", - адзначыў Васіль Жарко. Калектыву міністэрства разам з новым кіраўніком трэба будзе прадоўжыць работу ў пенсійнай сферы, а таксама ў частцы ўкаранення найбольш рацыянальных форм сацыяльнага абслугоўвання грамадзян.

У сістэме Мінпрацы знаходзіцца 80 дамоў-інтэрнатаў, 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і іншыя арганізацыі, занята больш як 37,5 тыс. чалавек. "Гэтай сістэмай неабходна кіраваць эфектыўна, удасканальваць і аптымізаваць яе далейшае функцыянаванне", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Адсюль, паводле яго слоў, вынікае яшчэ адна задача новага міністра - паглядзець свежым поглядам і ў даволі сціслыя тэрміны на функцыянаванне ўсёй сацыяльна-працоўнай сферы, работу цэнтральнага апарату міністэрства, мясцовых органаў кіравання па працы і сацыяльнай абароне. Кіраўніку ведамства трэба ўнесці аргументаваныя прапановы як па структуры, так і па кадрах. "Усё павінна быць максімальна ўзважана і прадумана", - сказаў Васіль Жарко.

Акрамя таго, Мінпрацы пад кіраўніцтвам Ірыны Касцевіч трэба будзе ўмацоўваць пазітыўныя тэндэнцыі ў дэмаграфічнай сітуацыі, якія былі дасягнуты ў мінулыя гады.

Новага міністра працы і сацабароны Васіль Жарко ахарактарызаваў як дасведчанага, вопытнага, сучасна мыслячага кіраўніка, які валодае неабходнымі ведамі, дзелавымі і арганізатарскімі здольнасцямі. Міністэрства працы і сацабароны - адно з ключавых у структуры ўрада, нагадаў ён. Кожны з курыруемых ім напрамкаў патрабуе не толькі глыбокіх прафесійных ведаў, але і самага цеснага ўзаемадзеяння з дзяржорганамі на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях. Ірына Касцевіч у бліжэйшы час мае намер сустрэцца з усімі начальнікамі структурных падраздзяленняў і выслухаць іх прапановы па паляпшэнні работы ў сферах, за якія яны адказваюць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі