Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 14:05

Міністры ў лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На 9 лістапада запланаваны прыёмы грамадзян у міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца ў Гродзенскім аблвыканкаме, а таксама ў старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мікалая Яфімчыка ў Рэчыцкім райвыканкаме.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі сустрэнецца з грамадзянамі ў Клічаўскім райвыканкаме 17 лістапада, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко - у Слуцкім райвыканкаме 22 лістапада. У пятніцу, 24 лістапада, асабісты прыём правядуць міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак у Петрыкаўскім райвыканкаме і старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка ў Жлобінскім райвыканкаме.

На 28 лістапада ў Смаргонскім райвыканкаме запланаваны прыём грамадзян ва Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі. 30 лістапада міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч выедзе ў Лепельскі райвыканкам, а міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка - у Салігорскі райвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі