Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2017, 13:47

Міністры правядуць у красавіку ў Саўміне прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын, кіраўнікі шэрага міністэрстваў правядуць у Савеце Міністраў у красавіку асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін правядзе асабісты прыём 5 красавіка, міністр інфармацыі Лілія Ананіч - 7 красавіка. На 12 красавіка запланаваны прыём грамадзян міністра абароны Андрэя Раўкова, на 14-е - міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча. Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын сустрэнецца з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб 19 красавіка, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны - 21 красавіка, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч - 26 красавіка, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў - 28 красавіка.

Асабісты прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе вул. Савецкая, 9, пакой 103, кантактныя тэлефоны: 222-65-09, 222-66-17. Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, згодна з папярэднім запісам, а намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі