Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міністэрства аховы здароўя: цэны на больш як 130 імпартных лякарстваў удалося істотна знізіць

Грамадства 12.06.2018 | 17:26
Фота з архіва
Фота з архіва

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цэны на больш як 130 імпартных лякарстваў удалося істотна знізіць. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Равуцкая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства аховы здароўя ўдзяляе вялікую ўвагу пытанню цэн на лякарствы. Яно вельмі хвалюючае, - адзначыла Людміла Равуцкая. - Цэны залежаць ад мноства аб'ектыўных фактараў: ёмістасці фармацэўтычнага рынку, часу паступлення, абарачальнасці тавару і гэтак далей. Мы з гэтым працуем і будзем працаваць. На працягу апошніх двух гадоў цэны на лекавыя сродкі ў доларах не павышаюцца. Акрамя таго, удалося істотна знізіць цэны на больш як 130 лекавых сродкаў імпартнай вытворчасці. У першую чаргу гэта датычыцца выпадкаў, калі паступалі скаргі пацыентаў аб тым, што прэпараты каштуюць даражэй у нашай краіне ў параўнанні з суседняй Расіяй".

Цэны на лекавыя прэпараты ў Беларусі фарміруюцца згодна з указам нумар 366, яны складваюцца з разлікова-адпускной цаны і фіксаваных аптовай і рознічнай надбавак. Паводле слоў Людмілы Равуцкай, на яе памяці не было парушэнняў парадку цэнаўтварэння з боку суб'ектаў гаспадарання.

Акрамя таго, рэалізаваны пілотны праект, згодна з якім на 1385 найменняў лякарстваў устаноўлены максімальна дазволеныя цэны, вышэй за якія прадаваць прэпараты ў Беларусі забаронена. Каб узаконіць такі своеасаблівы "адзіны прэйскурант", быў падпісаны мемарандум Міністэрства аховы здароўя з ліцэнзіятамі, вытворцамі, аптова-рознічнымі структурамі аб тым, што яны абавязуюцца паведамляць аб змяненнях цэн з боку дыстрыб'ютараў і карэктна паводзіць сябе на рынку ў пытаннях цэн на імпартныя і айчынныя прэпараты. Акрамя таго, дзейнічае рабочая група па аналізе рынку.

Айчынныя лякарствы выгадна адрозніваюцца ад імпартных па сваім кошце. Цэны на 84 працэнты лякарстваў, якія выраблены ў Беларусі і адпавядаюць усім крытэрыям эфектыўнасці, бяспекі і якасці, не перавышаюць Br10. Прадаўжае рэалізоўвацца праграма імпартазамяшчэння: сёння ўдзельная вага беларускіх лякарстваў на рынку краіны перавышае 53 працэнты. Фармацэўтычная прамысловасць налічвае 36 прадпрыемстваў, большасць з якіх аб'яднаны ў холдынг.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка змянення стаўкі рэфінансавання НБ РБ Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 27 чэрвеня на 0,5 працэнтнага пункта да 10% гадавых. Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 14 лютага 2018 года.