Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2017, 15:28

Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць курэнне на балконах

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць балконы і лоджыі ў спіс грамадскіх месц, дзе забаронена курэнне. Аб гэтым гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і ў Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

У адказе паведамляецца, што пасля праведзенага грамадскага абмеркавання праекта дэкрэта "Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння" работа над дакументам прадаўжаецца. Міністэрствам аховы здароўя з улікам шматлікіх прапаноў грамадзян, якія датычыліся забароны курэння на балконах і лоджыях кватэр жылых дамоў, а таксама на прылеглай да жылых дамоў тэрыторыі, ініцыіравана ўнясенне адпаведных дапаўненняў у праект дэкрэта.

Улічваючы актуальнасць праблемы і шматлікія звароты грамадзян, Міністэрства аховы здароўя пастаянна ініцыіруе прыняцце мер, накіраваных на ўзмацненне заканадаўства па процідзеянні спажыванню тытунёвых вырабаў і ахову здароўя часткі насельніцтва, якое не курыць.

Прапановы ў праект дэкрэта аб дзяржрэгуляванні абароту тытуню і электронных цыгарэт прымаліся да 12 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дэкрэтам, у прыватнасці, прадугледжана распаўсюджванне на электронныя сістэмы курэння і вадкасці для электронных сістэм курэння норм і правіл, якія дзейнічаюць адносна абароту і спажывання тытунёвых вырабаў. У тым ліку гэта датычыцца забароны на продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў.

Да месц, у якіх прапануецца ўстанавіць поўную забарону, аднесены прыпынкі грамадскага транспарту, пераходы метрапалітэна, дзіцячыя пляцоўкі, памяшканні, якія займаюцца арганізацыямі фізічнай культуры і спорту. У гэтым спісе таксама пляжы і ліфты. Прапануецца забараніць курэнне ў аўтамабілях і памяшканнях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі