Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 18:26

Міністэрства аховы здароўя праінфармавала аб маніторынгу цэн на лякарствы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя трымае на пастаянным кантролі цэны на лякарствы, паведаміў журналістам намеснік міністра Вячаслаў Шыла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства аховы здароўя ў свой час прыняло рашэнне аб устанаўленні рэкамендаваных гранічных цэн, вышэйшым за якія кошт лякарстваў у Беларусі быць не можа. У пералік уваходзяць каля 1,3 тыс. пазіцый. Ён размешчаны на сайце РУП "Фармацыя" і арыентаваны на ўсіх суб'ектаў гаспадарання. На рэкамендаваныя гранічныя цэны арыентуюцца як пастаўшчыкі, так і вытворцы. "Гэта дало магчымасць знізіць цэны, і па выніках работы за студзень-май індэкс цэн у нас не перавышае 98,3. Інакш кажучы ідзе зніжэнне цэн на лекавыя прэпараты", - сказаў Вячаслаў Шыла.

Маніторынг цэн праводзіцца пастаянна. Міністэрства аховы здароўя працуе як з айчыннымі вытворцамі, так і з імпартнымі пастаўшчыкамі. Створана рабочая група, у якую ўваходзяць айчынныя вытворцы, пастаўшчыкі, прыватныя структуры, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадскасці. У тым ліку абмяркоўваюцца тэндэнцыі ў цэнавай палітыцы беларускіх і замежных кампаній.

Акрамя таго, з вытворцамі і пастаўшчыкамі ёсць дамоўленасць аб тым, што ў выпадку змянення цэнавай палітыкі, звязанай з аб'ёмам рынку, прымаецца рашэнне аб зніжэнні цэн за кошт аптовых надбавак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі