Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2016, 09:01

Міністэрства аховы здароўя і Мінспорт рэкамендуюць беларусам часова адмовіцца ад паездак ва ўкраінскі Ізмаіл

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму рэкамендуюць грамадзянам Беларусі часова адмовіцца ад паездак ва ўкраінскі Ізмаіл з-за ўскладнення эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

"Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму рэкамендуюць грамадзянам Беларусі ўстрымацца ў бліжэйшы час ад паездак у Ізмаіл і суседнія паселішчы Адэскай вобласці", - паведамілі ў прэс-службе.

Туркампаніям настойліва рэкамендуецца інфармаваць грамадзян Беларусі, якія выязджаюць у Адэскую вобласць, аб пагаршэнні эпідэміялагічнай сітуацыі па кішэчных інфекцыях у названым рэгіёне, існуючай рызыцы заражэння і неабходнасці выканання мер прафілактыкі кішэчных інфекцый.

З-за масавага атручэння ў Ізмаіле пацярпелі каля 720 чалавек, з іх амаль 150 да гэтай пары застаюцца ў бальніцы. Першыя пацярпелыя звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя 16 чэрвеня. Прычынай атручэння стала ўжыванне забруджанай вады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі