Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 09:01

Мінінфарм рыхтуе пастанову аб нацыянальным тэлевізійным кантэнце

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі рыхтуе пастанову аб нацыянальным тэлевізійным кантэнце. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, паведамляе БЕЛТА.

 Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што абноўлены закон аб СМІ дастатковы для таго, каб вызначыцца з разуменнем нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. "Будзе распрацаваны ў дадатак да закона яшчэ шэраг нарматыўных дзяржаўных актаў. Адзін з іх - пастанова Савета Міністраў - будзе прысвечана выключна нацыянальнаму тэлевізійнага кантэнту. Над ім цяпер працуюць супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі і журналісцкая тэлевізійная супольнасць. Праект гэтай пастановы будзем шырока абмяркоўваць", - дадаў ён.

Прадаўжаючы тэму паправак у закон аб СМІ, якія ўступаюць у сілу з 1 снежня, міністр падкрэсліў, што крокі, зробленыя журналісцкай супольнасцю, садзейнічаюць яе кансалідацыі і грамадства цэлым. "Мне здаецца, што нам яшчэ ёсць над чым працаваць. Хацелася б, каб грамадскія журналісцкія арганізацыі ўносілі ініцыятывы, каб мы рухаліся далей, - сказаў Аляксандр Карлюкевіч. - Мы лічым, што ёсць шэраг момантаў, якія звязаны з тэрміналогіяй адносна ўдзельнікаў медыйнай прасторы. Трэба вярнуцца да разгляду тэрміна "фрылансер" і прыўнесці пэўныя ініцыятывы. Будзем прыслухоўвацца да журналісцкай супольнасці ў вызначэнні ўсіх гэтых пазіцый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі