Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2017, 11:02

Мінінфарм і Euronews абмеркавалі папулярызацыю іміджу Беларусі ў кантэксце правядзення Еўрагульняў

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі і тэлеканал Euronews абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч 16 лістапада правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі акцыянернага таварыства Euronews S.A. - дырэктарам офіса па продажах на міжнародным рынку ў Германіі К'елам Штайнам і менеджарам Янай Эрдман. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, прадстаўнікі фонду і Нацыянальнага агенцтва па турызме.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і тэлеканалам Euronews у галіне інфармацыі. Euronews былі прэзентаваны пакеты прапаноў па папулярызацыі іміджу Беларусі за мяжой, яе турыстычных магчымасцей. У прыватнасці, размова ішла аб папулярызацыі іміджу краіны ў кантэксце правядзення ў 2019 годзе ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі