Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2018, 14:55

Мінінфарм дае старт акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі дае старт рэспубліканскай акцыі "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям", паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

Акцыя праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў. Яна прызначана таксама папулярызаваць чытанне, азнаёміць дзяцей з класічнымі і сучаснымі творамі. "У час акцыі на працягу года пройдуць розныя конкурсы і мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі", - расказалі ў Мінінфарме.

Суарганізатарамі акцыі выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя дзіцячага часопіса "Вясёлка", рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Сябры Вясёлкі", выдавецкі дом "Звязда", ААТ "Белкніга", выдавецтвы "Мастацкая літаратура", "Народная асвета", "Адукацыя і выхаванне", "Пачатковая школа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі