Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2017, 11:17

Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да шэрага інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляе БЕЛТА.

У паведамленні на сайце ведамства гаворыцца: "Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак)".

За распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі - да аднаго.

На падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармрэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы.

Таксама вынесена пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты "Борисовские новости" і ўладальніку borisovnews.by - прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Букас медыя-цэнтр" за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі