13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюджванне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністэрства.
Рашэнне аб абмежаванні доступу было прынята на падставе пісьмовага паведамлення МУС і кіруючыся дэкрэтам ад 28 снежня 2014 года нумар 6 "Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў", а таксама законам аб сродках масавай інфармацыі.-0-