Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2017, 15:10

Мінінфарм аб'явіў конкурс сярод СМІ на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі

4 жніўня, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі аб'явіла творчы конкурс сярод СМІ на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі 2017 года. Аб гэтым паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч сёння на рэгіянальным семінары-практыкуме "Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс атрымаў назву "Жніво-2017: і хлебам адзіныя". Акцэнт у ім зроблены на аўтарскіх матэрыялах: сюжэты ў тэле- і радыёэфіры, публікацыі ў друкаваных і электронных СМІ, у якіх асвятляецца аграрная праблематыка.

Лілія Ананіч заклікала журналістаў перанесці атмасферу ўборачнай кампаніі на старонкі сваіх выданняў, у эфір, каб усе мелі дачыненне да таго, чым сёння жыве краіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі